ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
02.08.2025   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


26.06.2019 | У Мінску пройдзе спецыяльны паказ фільма «Хаціка» па-беларуску з вольным уваходам для гадаванцаў

У Мінску пройдзе спецыяльны паказ фільма «Хаціка» па-беларуску з вольным уваходам для гадаванцаў

2 ліпеня ў Міжнародны дзень сабак у Мінску пройдзе спецыяльны OKDog-паказ фільма «Хаціка» на беларускай мове. Далучыцца да мерапрыемства ў арт-прасторы ОК16 можна будзе разам са сваім гадаванцам. Пераклад і агучка, а таксама паказ фільма будуць рэалізаваны праектам «Беларускія ўікэнды» і яго генеральным партнёрам velcom | A1 пры ўдзеле cацыяльнага гарадскога праекта OkiDog. 5-7 ліпеня фільм у беларускай агучцы пакажуць у кінатэатрах Мінска.

У Міжнародны дзень сабак праект «Беларускія ўікэнды» прадставіць мінчанам прэм’еру фільма «Хаціка» – адной з самых кранальных гісторый аб сяброўстве сабакі і чалавека – на беларускай мове. Упершыню за час існавання праекта на паказ можна будзе прыйсці разам з чатырохногімі сябрамі. Dog-friendly-сеанс пройдзе ў партнёрстве з грамадскім праектам OkiDog, які імкнецца сфарміраваць у гарадах Беларусі камфортнае асяроддзе для ўладальнікаў сабак і іх гадаванцаў.

Незвычайны паказ адбудзецца 2 ліпеня на вялікім экране культурнай прасторы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Збор гасцей з 18:30. Пачатак паказу ў 19:30. Сеанс бясплатны, але з абмежаванай колькасцю месцаў. Каб трапіць на паказ, трэба прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Пасля спецыяльнай прэм’еры фільм з’явіцца ў пракаце: стужку пакажуць 5, 6 і 7 ліпеня ў мінскіх кінатэатрах «Масква» і velcom cinema.

Фільм «Хаціка» (2008) заснаваны на рэальных падзеях з жыцця адной японскай сям’і. Знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі – гэта апавяданне аб сапраўднай вернасці. Прафесар Уілсан падабраў сабаку пароды акіта-іну, калі той быў яшчэ шчанюком. Паміж жывёлай і чалавекам завязалася сяброўства – настолькі моцнае, што Хаціка кожную раніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся. Але сабака яшчэ цэлых дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у спадзяванні яго сустрэць.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненныя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс», а таксама класіка каляднага кіно – фільмы «Моцны арэшак», «Гэта цудоўнае жыццё» і «Адзін дома».

Падрабязная інфармацыя аб паказах І праекце «Беларускія ўікэнды» – на сайтах kinakong.by и velcom.by.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 04.08.2025
валюта курс
EUR 3.4152
USD 2.9948
RUB 3.6882
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 01.08.2025
валюта курс +/-
EUR 3.4400 -0.0216
USD 2.9948 +0.0013
RUB 3.6882 +0.0014
все курсы архив

Курсы в банках
на 01.08.2025
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4100 3.4280
USD 2.9750 2.9950
RUB 3.6700 3.7000
подробнее

Конвертация в банках
на 01.08.2025
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.1450 1.1480
EUR/RUB 92.0000 92.9000
USD/RUB 80.3000 81.5000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2025, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте