| |
О компании | Новости | Курсы валют | Банки | Информеры | Реклама | Контакты |
28.03.2024 |
Новости
Контакты
|
Новости - пресс-релизы07.07.2020 | У ПРАМЫМ ЭФІРЫ VOKA АДБУДЗЕЦЦА МОДНЫ ПАКАЗ ETHICAL FASHION SHOW#3
У ПРАМЫМ ЭФІРЫ VOKA АДБУДЗЕЦЦА МОДНЫ ПАКАЗ ETHICAL FASHION SHOW#3 Лён, натуральныя колеры, традыцыйная беларуская сімволіка – вось што вылучае вопратку, якая будзе прадстаўлена на Ethical Fashion Show#3. Разам з работамі ўжо вядомых дызайнераў у паказе бярэ ўдзел Ірына Ромбак з дэбютнай «Валошкавай» калекцыяй. Абавязковая ўмова для мадэляў – мінімалістычны макіяж, бо этычная мода прадугледжвае натуральнасць ва ўсім. На подыум выйдуць як маладыя дзяўчаты, так і жанчыны элегантнага ўзросту. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да сябе і прыродная прыгажосць. Паказ арганізуе «Беларуская палата моды». Само мерапрыемства пройдзе ў закрытым фармаце і з невялікай колькасцю гасцей. Але трансляцыя пачнецца ў 19-й гадзіне і будзе даступнай для прагляду з любой кропкі Беларусі ці свету. Далучыцца да прамога эфіру можна на сайце voka.tv ці праз прыкладанне VOKA на любой прыладзе і ў сетцы любога аператара. У хуткім часе запіс моднага паказу таксама з’явіцца ў архіве відэасэрвіса.
вернуться |
Финансовая информация
в свободном доступе
Курсы валют НБ РБ
с 29.03.2024
Итоги торгов на БВФБ
на 28.03.2024
Курсы в банках
на 28.03.2024
Конвертация в банках
на 28.03.2024
Финансовая информация
в свободном доступе |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
наверх главная |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте |