ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
02.05.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


19.05.2020 | «МОВА» БЕЛАРУСІ: ПАЧАЛАСЯ ЎСТАЛЁЎКА АСАБЛІВЫХ АРТ-АБ’ЕКТАЎ У КОЖНЫМ АБЛАСНЫМ ЦЭНТРЫ

 

«МОВА» БЕЛАРУСІ: ПАЧАЛАСЯ ЎСТАЛЁЎКА АСАБЛІВЫХ АРТ-АБ’ЕКТАЎ У КОЖНЫМ АБЛАСНЫМ ЦЭНТРЫ

 

У шасці найбуйнейшых гарадах Беларусі з’явяцца арт-інсталяцыі са скульптур-літар, якія разам утвараюць слова «МОВА». Мантаж першай з іх ужо завяршаецца на вуліцы Кірава ў Гомелі, а на працягу найбліжэйшых двух месяцаў кампанія А1 сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы» ўсталюе серыю такіх аб’ектаў таксама ў Брэсце, Магілёве, Віцебску, Гродне і Мінску.

 

Усе літары ўяўляюць з сябе вулічную мэблю з дрэва і металу і маюць свой колер – у гэтым галоўная адметнасць арт-аб'ектаў. Па задуме іх аўтара, вядомага беларускага скульптара Паўла Вайніцкага, колеравая гама для інсталяцый у Гомелі, а таксама Брэсце, Магілёве, Віцебску, Гродне і Мінску падбіралася так, каб паказаць культурныя, гістарычныя і ландшафтныя адметнасці кожнага рэгіёна краіны. Пасля ўсталёўкі каля кожнага арт-аб’екта плануецца стварэнне сеткі бясплатнага Wi-Fi ад А1.

 

«Праектам па падтрымцы беларускай мовы і ўвогуле нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў прысвечаны важны кірунак дзейнасці нашай кампаніі. Таму сёлета мы вырашылі спалучыць тэхналогіі з сучасным мастацтвам і зрабіць жыхарам Беларусі падарунак: усталяваць у шасці найбуйнейшых гарадах краіны арт-інсталяцыі «МОВА». Спадзяёмся, што з цягам часу пры спрыяльных умовах гэтыя аб’екты стануць таксама папулярнымі месцамі адпачынку і нагадаюць усім, што родная мова – гэта прыгожа і камфортна», – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

 

Чырвоны, чорны, зялёны, жоўты ці залацісты, шэры і розныя адценні сіняга – асноўныя колеры, якія на працягу стагоддзяў атачалі беларусаў у побыце, архітэктуры і прыродзе. Гэта адлюстравана ў даследаваннях, на якіх грунтуецца ідэя праекта «МОВА», – канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава (апісана ім у кнізе «Колер Беларусі»), а таксама рэканструкцыях народных строяў этнографа Міхаіла Раманюка.

 

«Зварот да культурнай памяці беларускага народа, пэўны заклік да сузірання і стварэння асаблівай атмасферы для ўспрымання духоўных каштоўнасцей, усталявання новых сацыяльных сувязяў праз гарманічнае ўключэнне ў гарадское асяроддзе арт-аб'екта – сімвала роднай мовы, але выкананага па прынцыпах папулярнага кірунку ў сучасным мастацтве public art – асноўная задума гэтай маштабнай мастацкай і сацыяльнай ініцыятывы. Распрацоўка для кожнага рэгіена Беларусі ўнікальнага арт-аб’екта з яго адметнасцямі і ўласцівасцямі – вельмі істотна і актуальна. Вялікая каманда рэалізатараў праекта не мае сумневаў у гэтым»,расказаў ініцыятар праекта «Веліч роднай мовы» Захар Дудзінскі.

 

Інсталяцыя ў Гомелі размешчана на вуліцы Кірава, 32а – побач з Інстытутам механікі металапалімерных сістэм. Для яе падабрана спалучэнне блакітнага, жоўтага, шэрага, чырвонага і чорнага колераў. Большасць з іх традыцыйна выкарыстоўваецца ў афіцыйнай геральдыцы Гомельшчыны. Акрамя таго, гэты рэгіён – поўдзень Беларусі, яе курортная частка, якую перасякаюць найбуйнейшыя рэкі краіны: Сож, Дняпро і Прыпяць. Водны ландшафт, пяскі пляжаў і водмеляў, мноства яго зялёных паркаў – усё гэта выяўляецца праз мяккія рэлаксацыйныя колеры арт-аб’екта.

 

У Брэсце такая інсталяцыя будзе ўсталявана на перасячэнні вуліцы Савецкай і набярэжнай Францыска Скарыны. Для яе выбрана гарманічнае спалучэнне зялёнага, розных адценняў сіняга, чырвонага і чорнага. Затым арт-аб'ект з'явіцца на Траецкай набярэжнай Магілёва. Ён будзе з сімвалаў зялёнага, блакітнага, жоўтага, чырвонага і чорнага колераў. У Віцебску на вуліцы Леніна перад мастом 1000-годдзя будзе ўсталявана «МОВА», выкананая ў характэрных колерах творчага аб'яднання УНОВІС – жоўтым, чырвоным, чорным, залатым і сінім. Жоўты, розныя адценні сіняга, чырвоны і чорны – такое спалучэнне падабрана для скульптур на вуліцы Маставой у Гродне. У Мінску ў скверы Адама Міцкевіча з'явіцца кампазіцыя з сіняга, зялёнага, жоўтага, чырвонага і чорнага сімвалаў.

 


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 02.05.2024
валюта курс
EUR 3.4916
USD 3.2550
RUB 3.4839
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 30.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4900 +0.0141
USD 3.2550 +0.0008
RUB 3.4839 -0.0054
все курсы архив

Курсы в банках
на 02.05.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4980 3.5100
USD 3.2460 3.2560
RUB 3.4650 3.4800
подробнее

Конвертация в банках
на 02.05.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0750 1.0795
USD/RUB 93.2500 93.8500
RUB/EUR 100.4000 101.0000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте