ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
27.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


05.12.2019 | Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 «Я бачу!». З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Штогод праект «Я бачу!», асноўным складнікам якога з’яўляюцца афтальмалагічныя агляды школьнікаў у сельскай мясцовасці, суправаджаецца разнастайнымі інфармацыйнымі кампаніямі.

«Сёлета брыгады ўрачоў-афтальмолагаў прыехалі ў кожную сельскую школу Віцебскай вобласці. Яны праверылі зрок у школьнікаў і далі ім неабходныя заключэнні, рэкамендацыі, рэцэпты. Але не менш важным складнікам праекта з’яўляецца прафілактыка парушэнняў зроку ў дзяцей, якой мусяць займацца ўрачы, педагогі, бацькі. Не павінны заставацца ў баку ад клопату аб сваім здароўі і самі школьнікі, таму кожны з іх атрымлівае памятку з карыснымі парадамі па захаванні зроку. А зараз нам дапамогуць коміксы, у якіх гэта важная інфармацыя сабрана ў незвычайнай і запамінальнай форме», – падкрэсліў дырэктар Беларускага дзіцячага фонду Аляксандр Трухан.

Сёлета пра тое, як важна зберагчы зрок, распавядаюць не толькі афтальмолагі, а яшчэ і персанажы комікса – Алеся, Ілья і Багдан. Прыгоды сяброў пачынаюцца з таго, што да іх у рукі трапляюць незвычайныя акуляры і стары дзённік з загадкавымі сімваламі, якія прыводзяць герояў да касмічнага карабля.

«Задача праекта заключаецца не толькі ў тым, каб прадаставіць афтальмалагічную дапамогу, але і каб зрабіць усё магчымае для таго, каб яна спатрэбілася як мага пазней – то бок даць дзецям і дарослым патрэбную інфармацыю. Сёлета для такога дыялогу мы выбралі форму комікса, і гэта спрацавала. Прыгодніцкая гісторыя захапіла школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў, а значыць – мы на правільным шляху», – адзначылі ў кампаніі А1.

Фінальны выпуск комікса выйдзе на пачатку 2020 года, але ужо зараз аўтары прапануюць прыдумаць яго сюжэт самастойна: скарыстацца адмысловым сцікерпакам «Я бачу!» для Viber и Telegram, а таксама намаляваць свой комікс з тымі ж персанажамі і па матывах дзвюх папярэдніх частак, адправіць яго аўтарам – і, магчыма, менавіта гэты варянт працягу гісторыі будзе ўключаны ў апошні выпуск. Свае работы можна даслаць да 18 снежня ўключна. Адрас электроннай пошты для фан-арт работ: .

Комікс арыентаваны на дзяцей ад дзесяці гадоў. Яго першая серыя пад назвай «Погляд у мінулае» выйшла ў лістападзе. Другая частка пад назвай «Не для чужых вачэй» – яе працяг. Кожная з іх змяшчае спецыяльныя практыкаванні для вачэй – гэтым разам, напрыклад, у выглядзе правілаў паводзін пры сустрэчы з НЛА.

Над гісторыяй працавалі Вольга Алданава (сюжэт, ілюстрацыі) і Мікіта Сеннікаў (сюжэт) – прадстаўнікі творчай суполкі «Сучасны комікс», створанай некалькі гадоў таму для аб’яднання ўсіх аўтараў нашай краіны, якія развіваюць гэты жанр.

«Комікс – гэта не проста гісторыя ў малюнках, а асаблівая мова, што дапамагае выказаць свае думкі. Шматлікія мастакі Marvel, DC, Image і іншых знакамітых студый пачыналі з таго, што перараблялі па-свойму чыіхсьці персанажаў. Мы прапанавалі дзецям уявіць сябе прафесійнымі аўтарамі і пафантазіраваць, чым скончыцца наша гісторыя», – патлумачыў Мікіта Сеннікаў.

Друкаваную версію і першай, і другой частак комікса можна атрымаць у падарунак у кнігарнях кампаніі OZ: у Мінску на праспекце Пераможцаў, 3 і ў Віцебску на вуліцы Леніна, 65.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 29.04.2024
валюта курс
EUR 3.4717
USD 3.2339
RUB 3.5067
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 26.04.2024
валюта курс +/-
USD 3.2339 -0.0046
RUB 3.5067 +0.0037
все курсы архив

Курсы в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4820 3.4940
USD 3.2360 3.2450
RUB 3.4900 3.5000
подробнее

Конвертация в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0740 1.0790
EUR/RUB 99.5000 99.9000
USD/RUB 92.4500 92.8500
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте