ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
19.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


20.11.2019 | «Шлюбная гарачка» ў кіно: прэм’еру новага фільма ў беларускай агучцы праанансавала нявеста-ўцякачка

«Шлюбная гарачка» ў кіно: прэм’еру новага фільма ў беларускай агучцы праанансавала нявеста-ўцякачка

Учора на мінскім вакзале пасажыры сустракалі нявесту, якая збегла з вяселля – у белай сукенцы, з букетам і ў слязах. Тыя, хто паспрабаваў ёй дапамагчы, былі ўзнагароджаныя білетамі ў кіно: неабыякавыя мінакі стануць аднымі з першых гледачоў амерканскай камедыі «Шлюбная гарачка», агучанай на беларускую мову «Тутэйшын Студыяй». Прэм’ера фільма адбудзецца 21 лістапада, а перформанс з нявестай арганізатары правялі напярэдадні для таго, каб даведацца, як беларусы ставяцца да шлюбу.

«Шлюбная гарачка» – новая камедыя рэжысёра Роберта Лукеціча, агучаная на беларускую мову ў рамках сумеснага праекта відэасервісу VOKA і сеткі Silver Screen «Тутэйшын Студыя».

Фільм прысвечаны стаўленню да шлюбу дзяўчат пакалення Y, якія не імкнуцца замуж, не гатовыя прымаць сур’ёзныя рашэнні ў жыцці, не намагаюцца быць «зручнымі ў быце» і хочуць поўнай незалежнасці. Наколькі гэта актуальна для Беларусі, дзе, калі верыць статыстыцы, больш за палову шлюбаў заканчваюцца разводамі?

Адказ на гэта пытанне і паспрабавала даведацца тая самая нявеста: заплаканая актрыса ў белай сукенцы хадзіла па вакзале і расказвала людзям, якія хацелі ёй дапамагчы, што збегла з вяселля з-за ціску новых сваякоў, разбіла тэлефон і цяпер не ведае, што ёй рабіць.

Большасць пасажыраў ці не звярталі ўвагі на дзяўчыну, ці здалёк паказвалі на яе пальцам ды рабілі фота і відэа на тэлефон. А тыя людзі, якія ўсё ж выказалі спачуванне, лічаць, што выйсці замуж – значыць стварыць новую сям’ю, а не стаць часткай іншай. Таму меркаванне свякрові, дзядзяў-цёцяў і іншых сваякоў не варта ўлічваць. Важна адно – быць упэўненай у чалавеку, якога ты абрала.

Усе пасажыры, уцягнутыя ў эксперымент на вакзале, атрымалі запрашальныя білеты на «Шлюбную гарачку». З 21 лістапада фільм на беларускай мове выходзіць у пракат у VOKA CINEMA і іншых залах сеткі Silver Screen.

У агучцы бралі ўдзел вядомыя акцёры нашай краіны: Крысціна Дробыш, Андрэй Мілюхін, Алег Гарбуз, Алеся Леснікова, Таццяна Ружаўская і іншыя.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 19.04.2024
валюта курс
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB 3.4772
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 18.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4941 +0.0041
USD 3.2757 -0.0052
RUB 3.4772 +0.0001
все курсы архив

Курсы в банках
на 18.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.5120 3.5200
USD 3.2750 3.2780
RUB 3.4650 3.4710
подробнее

Конвертация в банках
на 18.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0710 1.0750
EUR/RUB 101.2000 101.4000
USD/RUB 94.3000 94.5000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте