ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
26.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


20.11.2019 | «Беларускі MARVEL» цяпер анлайн: выйшлі электронная версія комікса пра суперакуляры і тэматычны сцікерпак

«Беларускі Marvel» цяпер анлайн: выйшлі электронная версія комікса пра суперакуляры і тэматычны сцікерпак

У анлайн-фармаце стаў даступны комікс «Погляд у мінулае», створаны ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 «Я бачу!». Зараз пра прыгоды школьніцы Алесі можна прачытаць не толькі ў друкаванай версіі, але і на сайце комікса. Для таго, каб кожны мог бліжэй пазнаёміцца з гераіняй і яе сябрамі, выпушчана спецыяльная серыя сцікераў для месенджэраў Viber і Telegram.

Колькасць папяровых асобнікаў комікса абмежавана, таму арганізатары праекта «Я бачу!» паклапаціліся аб тым, каб усе ахвотныя маглі прачытаць яго ў электроннай версіі. Пакуль выйшла толькі першая частка серыі «Погляду ў мінулае». Другая з’явіцца ў снежні, але ў экслюзіўным сцікерпаку ўжо можна ўбачыць яе герояў.

Гісторыя пачынаецца напрыканцы летніх вакацый на гарышчы невялікага дачнага доміка, дзе Алеся знаходзіць стары дзённік свайго дзядулі-вучоанага і яго акуляры, пасля чаго жыццё дзяўчынкі становіцца падобным да прыгодніцкага дэтэктыву з сакрэтнымі шфрамі і тайнікамі. Яна расказвае пра сваю знаходку сябрам Ільі і Багдану, і яны таксама падключаюцца да раследавання Алесі.

Аўтары «Погляду ў мінулае» – прадстаўнікі творчага аб’яднання «Сучасны комікс» Мікіта Сеннікаў і Вольга Алданава (ілюстрацыі да аповеду стварыла таксама яна). «Сучасны комікс» – адзіная ў нашай краіне суполка, куды ўваходзяць усе беларускія аўтары, якія папулярызуюць комікс-культуру на роднай мове.

Чытачы, якія захочуць стварыць уласныя апавяданні ў малюнках, могуць адправіць іх на электронны адрас  аўтарам – яны вельмі чакаюць фан-арт работ. Найлепшыя з дасланых работ будуць апублікаваныя на старонках комікса.

Комікс разлічаны на дзіцячую аўдыторыю ад дзесяці гадоў, і яго сюжэт звязаны з тэмай праекта «Я бачу!» – клопатам аб зроку. Захапляльныя прыгоды герояў дапоўнены спецыяльнымі рэбусамі і практыкаваннямі для вачэй. Арганізатары праекта ўпэўнены: усё гэта дапаможа юным чытачам не толькі пранікнуцца сюжэтам, але і карысна правесці час.

Партнёрам выпуску серыі «Погляд у мінулае» выступіла кампанія OZ. У кнігарнях гэтай сеткі ў Мінску (пр-т Пераможцаў, 3) і ў Віцебску (вул. Леніна, 65) яшчэ можна атрымаць друкаваную версію комікса.

Даведка

«Я бачу!» – маштабны дабрачынны праект па дыягностыцы і раннім выяўленні захворванняў органаў зроку ў дзяцей з сельскай мясцовасці ў Беларусі. Ён рэалізуецца Беларускім дзіцячым фондам і кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 2016 па 2018 гг. у рамках праекта ўрачы агледзелі 36 800 школьнікаў у Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. У 2019 г. афтальмолагі працуюць на Віцебшчыне і да канца года плануюць абследаваць дзяцей ва ўсіх сельскіх раёнах вобласці.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 29.04.2024
валюта курс
EUR 3.4717
USD 3.2339
RUB 3.5067
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 26.04.2024
валюта курс +/-
USD 3.2339 -0.0046
RUB 3.5067 +0.0037
все курсы архив

Курсы в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4820 3.4940
USD 3.2360 3.2450
RUB 3.4900 3.5000
подробнее

Конвертация в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0740 1.0790
EUR/RUB 99.5000 99.9000
USD/RUB 92.4500 92.8500
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте