ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
19.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


14.10.2019 | RE1IKT змяніў назву і выпусціў новы альбом

Re1ikt змяніў назву і выпусціў новы альбом

Беларускі гурт Re1ikt абвясціў пра тое, што альбом калектыву «Дрэва жыцця» выходзіць пад новай шыльдай.

Стылізаваная адзінка ў назве каманды саступіла месца лацінскай «L». Гэта зроблена для таго, каб пазбегнуць блытаніны. Цяпер у гурта і новы лагатып, створаны на аснове шрыфта, якім быў напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага - першая еўрапейская канстытуцыя.

Шосты студыйны альбом Relikt стане падарункам для меламанаў: дыск запісваўся і зводзіўся на той самай легендарнай кансолі SSL 4000 з лос-анджалескай студыі кампаніі Yamaha, з якой працавалі Motorhead, Стыві Уандэр, Чэт Аткінс ды іншыя зоркі.

Апроч візітнай карткі Relikt - незвычайных гітарных эфектаў і шматстайнай перкусіі - у новых кампазіцыях калектыву можна пачуць мноства рэдкіх, незвычайных для рок-музыкі, этнічных інструментаў: глюкафон ручной працы з нестандартным строем, беларускія дудкі, ксілафон, баян.

Акрамя таго, альбом атрымаўся інтэрнацыянальным. У запісе ўдзельнічалі баяніст-віртуоз Аляксандр Ясінскі (Прага), вакалістка гурта Ilo & Friends Ілона Карпюк (Беласток), а таксама культавая фігура беларуска-польскага андэграўнду Юрка Асеннік, які не толькі выканаў адну з песень, але і стварыў вокладку дыска.

Канцэптуальна назва альбома адсылае да вядомага ў многіх народаў міфалагічнага архетыпу сусветнага дрэва - сакральнага цэнтра Сусвету.

«Плыта «Дрэва жыцця» звязана з фундаментальнымі паняццямі чалавечага быцця: жыццё і смерць, дабро і зло, канец і пачатак, а таксама з'яўляецца ключавым сімвалам беларускай міфалогіі і культуры», - кажа лідар Relikt бубнач Аляксандр Дземідзенка. - Нам хочацца, каб песні, якія спявалі нашыя продкі, бабулі і дзядулі, не зніклі, а працягвалі гучаць на фестывалях, у клубах і айпадах, каб дрэва нашага роду і народа не засыхала, але давала новыя парасткі».

У альбом увайшлі дзесяць унікальных старажытных беларускіх народных песень, сабраных у розных кутках нашай краіны. Навуковымі кансультантамі рэлізу выступілі гісторык, даследчыца традыцыйнай культуры Алена Ляшкевіч і этнограф, спецыялістка ў этнічным спеўным выкананні Ірына Мазюк.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 19.04.2024
валюта курс
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB 3.4772
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 18.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4941 +0.0041
USD 3.2757 -0.0052
RUB 3.4772 +0.0001
все курсы архив

Курсы в банках
на 18.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.5120 3.5200
USD 3.2750 3.2780
RUB 3.4650 3.4710
подробнее

Конвертация в банках
на 18.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0710 1.0750
EUR/RUB 101.2000 101.4000
USD/RUB 94.3000 94.5000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте