Новости - пресс-релизы
13.08.2019 | «Валанцёрскі фэст 2019» чакае супергерояў і супергераінь!
«Валанцёрскі фэст 2019» чакае супергерояў і супергераінь!
25 жніўня вы зможаце пазнаёміцца з праваабарончымі, студэнцкімі, сацыяльнымі і экалагічнымі арганізацыямі і ініцыятывамі, паваланцёрыць па інтарэсах, атрымаць новы вопыт і зарад эмоцый на ўвесь дзень.
Паглядзець поўны спіс арганізацый/ініцыятыў і зарэгістравацца на фэст можна па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1i2DoybfNVwZuge5ZmFbZTOztkIlHOZS2cjAc5DRsphM/edit
Праграма:
11.30 – 12.00 — збор, рэгістрацыя валанцёраў і валанцёрак. 12.00 – 13.00 — прэзентацыя арганізацый і ініцыятыў. 13.00 – 18.00 — валанцёрства ў арганізацыях і ініцыятывах. У межах штотыднёвых вечарын "Нядзеля" у Корпусе а 19.00 вас чакае музычны сюрпрыз)
Калі: 25 жніўня 12:00-18:00
Дзе: Культ. цэнтр Корпус (г. Мінск, пр. Машэрава 9/8).
Далучайцеся да мерапрыемстваў:
Фэйсбук https://web.facebook.com/events/891196641237997/
VK https://vk.com/event185451900
вернуться
|