ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
25.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


10.07.2019 | «Ромы – гэта мы»: 12 ліпеня ў 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адкрываецца выстава ўкраінскага фатографа Аляксея ЗінчанкI

«Ромы – гэта мы»: 12 ліпеня ў 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адкрываецца выстава ўкраінскага фатографа Аляксея Зінчанкi. Уваход вольны!

 

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь запрашае ўсіх разам з аўтарам праекта – Аляксеем Зінчанкай, пражыць адзін дзень у Закарпацкім табары. Наведвальнікі выставы змогуць акунуцца ў незнаёмы для нас побыт і паразважаць над тым, ці гатовыя мы прыняць іншую культуру і сацыяльную ролю, быць адкрытымі і ўлічваць правы меншасці? Выстава будзе доўжыцца з 12 па 26 ліпеня.

Куратар выставы «Ромы – гэта мы» Канстанцін Дарашэнка:

«Цыгане – гэта ўпрыгожанне любой краіны», - кажа ўкраінскі спявак, наследнік старадаўняй ромскай артыстычнай дынастыі Пётр Чорны. Ён мае на ўвазе зусім не толькі рамантызаваны вобраз вандроўных шукальнікаў волі і забаўляльную функцыю майстроў «нястрымнага свята». Ён усведамляе адрозненне асаблівага жыццеўладкавання, што захоўваецца стагоддзямі яго народам, які жыве як нацыянальная меншасць па ўсім свеце, у асяроддзі магутных культурных і цывілізацыйных уплываў, як каштоўнасць. Як тое, што заўсёды вылучаецца, звяртае на сябе ўвагу, здзіўляе, бянтэжыць і зачароўвае...

Ромы – увасабленне ўнікальнай, неўсведамлёнай імі самімі моцы антыглабалізму, бо, у пераважнай большасці, насуперак усім спакусам цывілізацыі з яе камфортам, працягваюць выбіраць архаічную традыцыю, грэбуючы сацыяльнымі ліфтамі, выгадамі найноўшых тэхналогій і лічбавай рэальнасці. Не дзіўна, што іх жыццё прыцягвае ўвагу, жаданне глядзець у iх, як у людзей. Менавіта за гэтым Аляксей Зінчанка паехаў у ромскі табар на Закарпацці і менавіта гэта ён злавіў у сваіх фотаздымках: чалавечыя пачуцці, эмоцыі, характары, побыт без тэхналагічных або сацыяльна сканструяваных напластаванняў. Работы Зінчанка раскрываюць нам, што прастата ня ёсць дзікунства, што беднасць і непераборлівасць – не аўтаматычны сінонім гора, што прыгажосць чалавека не залежыць ад яго дагледжанасці і зробленасці. Мастак не стварае штучнай ідыліі, не прапаноўвае і экзатызіруючага каланіяльнага погляду на аб'ект сузірання. У яго цыкле прысутнічаюць і смутак, і стомленасць, і злосць. Асноўнае ж – выразная ромская вітальнасць».

У рамках адкрыцця выставы пройдзе адкрытая экскурсія па экспазіцыі ад аўтара Аляксея Зінчанкi і куратара Канстанціна Дарашэнкi. Уваход вольны!


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 26.04.2024
валюта курс
EUR 3.4740
USD 3.2385
RUB 3.5030
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 25.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4628 +0.001
USD 3.2385 -0.0036
RUB 3.5030 +0.0062
все курсы архив

Курсы в банках
на 25.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4840 3.4950
USD 3.2410 3.2450
RUB 3.4870 3.4950
подробнее

Конвертация в банках
на 25.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0740 1.0780
EUR/RUB 99.6000 100.0000
USD/RUB 92.6000 93.0000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте