ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
26.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


15.02.2019 | «Форэст Гамп», Уолтэр Міці і Нарнія вяртаюцца: у Мінску пройдуць спецыяльныя паказы найлепшых фільмаў праекта «Беларускія ўікэнды»

«Форэст Гамп», Уолтэр Міці і Нарнія вяртаюцца: у Мінску пройдуць спецыяльныя паказы найлепшых фільмаў праекта «Беларускія ўікэнды»

2224 лютага праект «Беларускія ўікэнды» правядзе спецыяльныя паказы фільмаў «Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Таемнае жыццё Уолтэра Міці». Гэтыя карціны набралі больш за ўсё галасоў у глядацкім галасаванні за любімыя фільмы праекта. Паказы будуць прысвечаны Дню роднай мовы. Агучку і пераклад фільмаў на беларускую мову выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

Глядацкае галасаванне за найлепшыя фільмы праекта «Беларускія ўікэнды» праходзіла ў студзені ў рамках «Каляднага марафону». Гледачам і анлайн-аўдыторыі праекта было прапанавана выбраць любімыя жанры фільмаў і тыя карціны, якія яны хацелі б зноў убачыць на вялікім экране. Па выніках галасавання, у якiм прыняла ўдзел больш за паўтары тысячы чалавек, «Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» увайшлі ў топ-3 любімых фільмаў.

Фільм «Форэст Гамп» пераклалі на беларускую мову ў 2017 годзе. Гісторыю незвычайнага лёсу, якая атрымала ў 1995 годзе сем прэмій «Оскар», на вялікіх экранах Мінска ў беларускай агучцы паглядзела больш за 2000 чалавек. Прэм’ера карціны «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» адбылася ў пачатку 2018 года. На спецыяльным перадпаказе разам з фільмам была прэзентавана аднайменная кніга на беларускай мове, якую, як і фільм, пераклалі прафесіяналы «Кінаконг».

Фільм «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» на беларускай мове з’явіўся на вялікіх экранах Мінска мінулай вясной. Адмыслова да прэм’еры фільма каманда праекта запісала відэакліп на спеў з фільма – перакладзены на беларускую мову Space Oddity Дэвіда Боўі, які выканала маладая спявачка Валерыя Яскевіч і музыка гурта ЛСП Пётр Клюеў. Кліп быў зняты на даху офіса кампаніі velcom. Ролік набраў каля мільёна праглядаў на YouTube і ў сацсетках.

Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага, і «Беларускія ўікэнды» запрашаюць працягнуць яго і адзначыць у кінатэатры – за праглядам кіно на беларускай мове. 22 лютага адбудзецца паказ фільма «Форэст Гамп». «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» можна будзе ўбачыць 23 лютага, «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» пакажуць 24 лютага. Квіткі ўжо даступныя ў касах кінатэатра і на сайтах квітковых аператараў.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сачыць за навінамі праекта і раскладам сеансаў фільмаў на беларускай мове можна на сайтах kinakong.by і velcom.by.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 26.04.2024
валюта курс
EUR 3.4740
USD 3.2385
RUB 3.5030
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 25.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4628 +0.001
USD 3.2385 -0.0036
RUB 3.5030 +0.0062
все курсы архив

Курсы в банках
на 25.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4840 3.4950
USD 3.2410 3.2450
RUB 3.4870 3.4950
подробнее

Конвертация в банках
на 25.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0740 1.0780
EUR/RUB 99.6000 100.0000
USD/RUB 92.6000 93.0000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте