ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
23.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


11.01.2019 | 8 лютага ў Мінску выступіць легендарны заолаг Ясон Бадрыдзэ, які пражыў 2 гады ў зграі ваўкоў

8 лютага ў Мінску выступіць легендарны заолаг Ясон Бадрыдзэ, які пражыў 2 гады ў зграі ваўкоў

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і праект vouk.by запрашаюць на сустрэчу з Ясонам Бадрыдзэ ў бізнес-клуб Imaguru. Хай не застанецца пытанняў без адказаў пра шэрых драпежнікаў!

Ясон Бадрыдзэ, прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык сектара паводзінаў і экалогіі жывёл у Інстытуце заалогіі АН Грузіі, супрацоўнік Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Іллі Чаўчавадзэ. Ясон прысвяціў вывучэнню ваўка ўсё жыццё і каля двух гадоў пражыў у зграі гэтых драпежнікаў. Грузінскі навуковец, які пабываў у шкуры шэрага, рэдка дае публічныя сустрэчы, але пагадзіўся расказаць мінскай публіцы пра жыццё ваўкоў.

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 8 лютага ў 19:00 у бізнес-клубе Imaguru па адрасе: Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4.

Воўк – легендарны драпежнік. Пра яго існуе шмат міфаў.

Ясон Бадрыдзэ:

«Напраўду ў ваўкоў фантастычна развітая ўзаемадапамога. Аднойчы яны і мне выратавалі жыццё. Тады я ўпершыню задумаўся наконт альтруізму: што гэта такое? Значыць, гэта рэалізацыя біялагічнай патрэбы. Што будзе – звер пра гэта не думае. І тады я зразумеў, што ўсё, што мы маем, чым мы ганарымся, – гэта не мы прыдумалі, гэта ўсё адтуль ідзе».

Паспей набыць квіток на talaka.org.

А як падтрымаць праект па-іншаму?

Напрыканцы мінулага года навукоўцы пазначылі GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. Да 10 лютага праходзіць конкурс па выбары імя для аднаго з шэрых драпежнікаў. А права выбару імя для маладой ваўчыцы атрымае спонсар, які зробіць ахвяраванне ў 700 BYN. Ваўчыца нарадзілася ў 2018 годзе. Мяркуючы па слядах, яна ходзіць са зграяй з 4-6 ваўкоў. Усе яны – сапраўдныя вандроўнікі, таму што рэгулярна на некалькі дзён наведваюцца ва Украіну.

Аматары прыгодаў могуць забраніраваць сабе месца ў экспедыцыі праекта vouk.by па слядах пазначаных ваўкоў. А тыя, хто хоча даведацца яшчэ больш сакрэтаў пра жыццё ваўкоў, могуць далучыцца да сумеснай VIP-вячэры з Ясонам Бадрыдзэ і камандай праекта.

Спецыяльна да мерапрыемства выпушчаныя невялікім тыражом торбы і кубкі з дызайнерскім прынтам. Калі ў вас не атрымліваецца ўзяць удзел у сустрэчы, але ёсць важнае пытанне да прафесара, то за пэўную суму вы можаце яго задаць і атрымаць асабісты відэа-адказ ад Ясона Бадрыдзэ.

Прыходзьце на сустрэчу, падтрымайце праект ахвяраваннем і дапамажыце ваўкам Беларусі!


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 24.04.2024
валюта курс
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB 3.4845
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 23.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4800 +0.0213
USD 3.2543 +0.0028
RUB 3.4845 +0.0001
все курсы архив

Курсы в банках
на 23.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4920 3.5000
USD 3.2570 3.2600
RUB 3.4700 3.4790
подробнее

Конвертация в банках
на 23.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0705 1.0760
EUR/RUB 100.3500 100.8000
USD/RUB 93.5500 93.9000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте