ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы  каталог сайтов  служба переводов
25.03.2019

 

Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 293-40-43
E-mail: registr@ecopress.by


НОВОСТИ - ПРЕСС-РЕЛИЗЫ


22.10.2018 | ДЗЕ І ЯК БЕЛАРУСЫ МОГУЦЬ ГЛЯДЗЕЦЬ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ АНЛАЙН

Дзе і як беларусы могуць глядзець кіно па-беларуску анлайн

Беларусы ўжо прызвычаіліся глядзець кіно ў беларускай агучцы ў кінатэатрах – дзякуючы праекту «Беларускія ўікенды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падрымцы velcom, вядомыя фільмы і нават прэм’еры з беларускім дубляжом штомесяц паказваюць на вялікіх экранах па ўсей краіне. Але дагэтуль не існавала адзінай платформы, дзе можна было б знайсці і паглядзець фільмы і мультфільмы ў беларускай агучцы анлайн. VOKA вырашылі выправіць гэтую недарэчнасць і стварылі раздзел CINEVOKA, які на дадзены момант складаецца з 50 кінастужак у беларускай агучцы – ад драм і баевікоў да анімэ і мультфільмаў.

Першы фільм на беларускай мове, які стаў даступны карыстальнікам VOKA, з'явіўся яшчэ ў студзені 2018 года. Ім стаў «Падынгтан» – анімацыя аб прыгодах перуанскага мядзведзя, які апынуўся ў Лондане ў пошуках новай сям'і. Дарэчы, мультфільм карыстацца асаблівай любоўю гледачоў: яго паспелі паглядзець амаль 20 тысяч  наведвальнікаў.

Актыўнае развіццё раздзела пачалося з ліпеня бягучага года. Літаральна за некалькі месяцаў колькасць кантэнту павялічылася з 17 да 50 адзінак, у тым ліку, на платформе з’явіліся такія сусветна вядомыя хіты як «Жонка аглядальніка заапарку», «Збеглая нявеста», «Вікі. Крысціна. Барселона», «Салдат Джейн», «Капітан Фантастык», «Астэрыкс», «У джазе толькі дзяўчаты». Пяцідзесятым, юбілейным фільмам стаў знакаміты «Выкупленне з Шаўшэнка». Менавіта за гэтую стужку прагаласавалі гледачы і кінакрытыкі, калі абіралі 3 фільмы для пераагучкі на беларускую мову для CINEVOKA.

Акрамя «Падынгтана» у ТОП-10 па колькасці праглядаў уваходзяць наступныя стужкі:

·        «Рыбка Поньё»

·         «Кніга Ілая»

·        «Гэта цудоўнае жыццё»

·        «Місія»

·        «Жонка аглядальніка заапарку»

·        «Таямніца Келс»

·        «Каб скончыць войны»

·        «Кромвель»

·        «12 раз’юшаных мужчын».

У планах відэасервіса – працягваць напаўняць раздзел рэйтынгавымі фільмамі разнастайных жанраў. У спісе запланавых для агучкі стужак на бліжэйшыя месяцы: Intouchables, Knockin' on Heaven's Door, Leon, Perfume: The Story of a Murderer, The Fifth Element і іншыя.

Раздзел CINEVOKA даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Вiдэа» і MEGOGO.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Курсы валют в режиме on-line
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Залоговое имущество
Международные системы денежных переводов
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 26.03.2019
валюта курс
EUR 2.3904
USD 2.1141
RUB 3.2817
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 25.03.2019
валюта курс +/-
EUR 2.3904 +0.0025
USD 2.1141 +0.0119
RUB 3.2817 -0.0079
все курсы архив

Курсы в банках
на 25.03.2019
валюта покупка, max продажа, min
EUR 2.3880 2.3940
USD 2.1130 2.1160
RUB 3.2800 3.2840
подробнее

Конвертация в банках
на 25.03.2019
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.1285 1.1310
EUR/RUB 72.6900 72.9927
USD/RUB 64.3000 64.8516
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2019, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте