ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
26.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


22.10.2018 | Кніга "Пацеркі і кроплі" - сапраўдны калейдаскоп дзяцінства

Кніга "Пацеркі і кроплі" - сапраўдны калейдаскоп дзяцінства

Утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, адчуванняў, думак і пачуццяў дзіцяці.  

«Пацеркі і кроплі» – гэта твор,  што складаецца з кароткіх урыўкаў i раскрывае свет пяцігадовага Хлопчыка: паказвае яго думкі, светагляд, расказвае пра адносіны з сям'ёй і сябрамі Хлопчык робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і тым, што знаходзіцца па-за ім. Гісторыю галоўнага героя расказала беларуская пісьменніца, лаўрэат Прэміі Цёткі Надзея Ясмiнска, а цудоўныя ілюстрацыі зрабіла мастачка Анастасія Сакалоўская.

Гэтая кніга - для дзяцей

...таму што яны пазнаюць у галоўным героi сябе цi сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць ўлюбёны сон з пахам мятных ледзяшоў, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркаценні ката гук марскіх хваляў.

Гэтая кніга - для дарослых

…таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства - такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі тайнікі пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.

Гэтая кніжка - падарунак самаму сабе

…таму што яна дорыць утульнасць і цяпло. Ёю можна грэцца вечарамі, з ёй можна смяяцца і пагружацца ва ўспаміны. Яе можна праглынуць залпам, а можна смакаваць па частках-урыўках, як цукеркі з вялікай скрынкі. Хіба гэта не повад знайсці месца "Пацеркам і кроплям" у хатняй бібліятэцы?

Гэтая кніга - падарунак для кагосьці іншага

Яе можна падарыць і вялікаму, і маленькаму чытачу. У кароткіх гісторыях з жыцця пяцігадовага Хлопчыка і атмасферных ілюстрацыях кожны знойдзе тое, што закране яго сэрца.

Аўтар – Надзея Ясмiнска

Беларуская пісьменніца, якая працуе ў жанрах фэнтэзі, дзіцячай літаратуры, магічнага рэалізму і натхняльнай прозы. Лаўрэат Прэміі Цёткі (Алаізы Пашкевіч) у 2016 годзе – за лепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў («Сем ружаў» ад выдавецтва «Галiяфы»). Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі ім. В. В. Біанкі (2017) у намінацыі «Казка». Пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Новая казка – 2017» (Масква). «Аўтар года» па версii конкурсу «Бiблiязважанне-2017», арганізаванага Цэнтралізаванай сістэмай дзіцячых бібліятэк Мінска.

«"Пацеркі і кроплі" - гэта маленькае вандраванне ў маленства. Галоўны герой вытканы з перапляцення маіх успамінаў і назіранняў за дзецьмі. Свет Хлопчыка - гэта свет без межаў і стэрэатыпаў, напоўнены дзівамі і неверагоднымі адкрыццямі. Нам усім часам трэба спыніцца і паглядзець вакол вачыма Хлопчыка, каб убачыць важнае ў дробязях, цудоўнае - у простым».

Мастак – Анастасія Сакалоўская

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Ілюстратар дзіцячых кніг, выкладчык мастацтва для дзетак. Працы ўвайшлі ў міжнародны каталог Fantastic Illustration; 2017 - Фіналістка конкурса ілюстрацыі 1st Little Hakka International Picture Book Competition, Кітай; 2017 - Спецыяльны дыплом за ілюстрацыі да кнігі «Чаму Вожык ня стрыжэцца?» (Лепшая дзіцячая кніга ў намінацыі «Разам з кнігай мы расцём»), конкурс Мастацтва кнігі, ММКВЯ. 2016 - 3-е месца за працы «Шоў працягваецца» і «Дзіцячы маніфест» на 7-м фестывалі рэкламы і камунікацыі «Аднак», намінацыя Графічны дызайн / вокладка кніжная; 2014 - Усерасійскі конкурс «Вобраз кнігі». Лаўрэат у намінацыі «Новыя імёны ў кніжнай ілюстрацыі», Масква.

«Ілюстрацыі выкананы ў алоўкавай тэхніцы (каляровыя алоўкі і графітны аловак). Падзелены на блокі – поры года. Такім чынам, кніга ўяўляе жыццёвы цыкл: апавяданне пачынаецца ўлетку і сканчаецца ўвесну, а за ёй настае новае лета. Кожнай пары адпавядае свой колер, які падкрэслівае агульны стан героя. Аповед напоўнены дэталямі, таму асноўны ўпор быў зроблены не на дэталёвае апісанне, а на эмацыйныя перажыванні галоўнага героя, рэакцыі на людзей і падзеі. Галоўны герой – светлы і чуллівы хлопчык пяцi, а потым шасці гадоў. Свет і рэчы вакол яго поўныя чараўніцтва, таму сам герой, прадметы, усе персанажы пакінуты белымі сілуэтамі, каб паказаць унутранае святло. У ілюстрацыях многа аблокаў, птушак, матываў палёту, таму што галоўны герой –летуценнік і фантазёр».

Выдавецтва –  "Янушкевіч"


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 29.04.2024
валюта курс
EUR 3.4717
USD 3.2339
RUB 3.5067
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 26.04.2024
валюта курс +/-
USD 3.2339 -0.0046
RUB 3.5067 +0.0037
все курсы архив

Курсы в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4820 3.4940
USD 3.2360 3.2450
RUB 3.4900 3.5000
подробнее

Конвертация в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0740 1.0790
EUR/RUB 99.5000 99.9000
USD/RUB 92.4500 92.8500
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте