ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
26.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


16.10.2018 | Фільм-уладальнік 4 прэмій «Оскар» пакажуць на беларускай мове ў Мінску

Фільм-уладальнік 4 прэмій «Оскар» пакажуць на беларускай мове ў Мінску

Калекцыю праекта «Беларускія ўікэнды» папаўняе ўладальнік чатырох прэмій «Оскар» «Вогненыя калясніцы». Паказы знакамітай спартыўнай драмы ў Мінску пройдуць 26-28 кастрычніка ў кінатэатры «Масква». 26 кастрычніка ў 19:00 адбудзецца прэм’ерны паказ з удзелам спецыяльных гасцей. Пераклад і агучку фільма на беларускую мову выканала каманда «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

У 1981 годзе фільм рэжысёра Х’ю Хадсана «Вогненыя калясніцы» прыцягнуў увагу ўсёй сусветнай кінасуполкі. Ён стаў уладальнікам дзвюх узнагарод Канскага кінафестывалю, «Залатога глобуса», трох прэмій BAFTA, а таксама прыза публікі на МКФ у Таронта. Карціна таксама была ўдастоена чатырох статуэтак «Оскар» – за лепшы фільм, за лепшы сцэнарый, за лепшыя касцюмы і за лепшы арыгінальны саундтрэк.

Стужка распавядае пра супрацьстаянне двух атлетаў-бегуноў на летніх Алімпійскіх гульнях у 1924 годзе ў Парыжы. Адзін з іх – студэнт Кембрыджа, другі – шатландскі місіянер. У цэнтры ўвагі карціны – не толькі барацьба цела і духа, але і супрацьстаянне светапоглядаў герояў. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Бэн Крос і Іэн Чарлсан. Адзначаная Амерыканскай кінаакадэміяй музыка грэчаскага кампазітара Вангеліса абыйшла першыя радкі хіт-парадаў усяго свету, а таксама прагучала на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане.

«У праграме «Беларускіх уікэндаў» мы ўжо паказвалі стужку, якая атрымала «Оскар», – любімы многімі фільм «Форэст Гамп», – адзначае кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім. – Гэтыя два фільмы аб’ядноўвае тэма бегу, але ў астатнім яны вельмі розныя. У рэпертуары «Беларускіх уікэндаў» аматары розных жанраў знойдуць кіно даспадобы. Так, напрыклад, карціну «Мой сябар жырафа» паглядзелі ўжо 6 тысяч вялікіх і маленькіх гледачоў. Спадзяюся, «Вогненыя калясніцы» чакае не менш цёплы прыём».

«Цэнтральная тэма фільма «Вогненыя калясніцы» – бег – вельмі блізкая кампаніі velcom. У гэтым годзе мы з размахам правялі дабрачынны праект #velcombegom. Як паказалі нашыя актыўнасці, бег для беларусаў – адзін з самых папулярных спосабаў зрабіць добрую справу для іншых. Спадзяюся, разам з камандай «Кінаконг» мы працягнем рухацца толькі наперад – да новых перамог і дасягненняў», – адзначыў начальнік аддзела капаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову рознапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка аглядальніка заапарку», «Кніга Ілая», «Таямніца Келс», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», а таксама нідэрландскі сямейны фільм «Мой сябар жырафа», які ў верасні ўвайшоў у ТОП-5 лідэраў мінскага кінапракату.

Навінкі і культавыя стужкі сусветнага кінематографа, у тым ліку агучанныя ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» стужкі «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка наглядчыка заапарка», прадстаўлены на платформе VOKA – у спецыяльным разделе «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Раздзел даступны для прагляда падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».

Квіткі на паказы фільма можна набыць анлайн і ў касах кінатэатраў. За абнаўленнямі праекта сачыце на сайтах kinakong.by і velcom.by.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 26.04.2024
валюта курс
EUR 3.4740
USD 3.2385
RUB 3.5030
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 26.04.2024
валюта курс +/-
USD 3.2339 -0.0046
RUB 3.5067 +0.0037
все курсы архив

Курсы в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4820 3.4940
USD 3.2360 3.2450
RUB 3.4900 3.5000
подробнее

Конвертация в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0740 1.0790
EUR/RUB 99.5000 99.9000
USD/RUB 92.4500 92.8500
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте