ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
24.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


17.07.2018 | Намінант на «Оскар» у беларускай агучцы: у Мінску пакажуць фільм японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі «Падымаецца вецер»

Намінант на «Оскар» у беларускай агучцы: у Мінску пакажуць фільм японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі «Падымаецца вецер»

 

У Мінску прадставяць адну з самых незвычайных работ японскага рэжысёра Хаяо Міядзакі ў беларускай агучцы. Карціна «Падымаецца вецер», якая расказвае гісторыю авіяканструктара Дзіра Харыкосі, з’явіцца ў пракаце 28-29 ліпеня ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema сеткі кінатэатраў Silver Screen. На беларускую мову фільм перакладзены праектам «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

Міядзакі – аўтар вядомых фэнтэзійных фільмаў «Хадзячы замак», «Панесеныя прывідамі», «Прынцэса Мананоке», і, нягледзячы на пазнавальнасць почырку майстра, сюжэтна і ідэйна «Падымаецца вецер» заўважна адрозніваецца ад астатніх работ. Анімацыя заснавана на падзеях з жыцця японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі, які стаў вынаходнікам вядомых японскіх знішчальнікаў, і яго каханні да хворай на туберкулёз дзяўчыны Наомі.

Акрамя сапраўднага лёса вынаходніка Харыкосі, яшчэ адной перадумовай для стварэння фільма паслужыла ўласная біяграфія Міядзакі: у некаторых персанажах можна пазнаць яго бацькоў, а адлюстраваны ў фільме свет – гэта свет іх маладосці. Галоўны герой, Дзіра Харыкосі, паказаны летуценнікам, якім з’яўляецца сам Міядзакі: вядома, што да таго, як стаць мульціплікатарам, ён хацеў быць авіяканструктарам. У аснове сюжэта таксама ляжыць апавяданне пісьменніка Тацуа Хоры «Падымаецца вецер» і верш французскага паэта Поля Валеры «Могілкі ля мора». А дэвізам фільма можа служыць невялікая цытата самога Дзіра Харыкосі: «Усё, чым я хацеў займацца, – гэта рабіць нешта прыгожае».

Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены публіке ў 2013 годзе на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У той жа самы кінасезон стужка атрымала прэмію Суполкі кінакрытыкаў Нью-Ёрка і прэмію Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША за лепшы мультфільм года, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глобус» (2014). Там, на прэзентацыі ў Венецыі, Міядзакі аб’явіў аб заканчэнні кар’еры. Зрэшты, у 2016 годзе ён перадумаў. Аднак наступнага фільма прыхільнікам майстра давядзецца чакаць некалькі год, так што «Падымаецца вецер» на дадзены момант – апошняя скончаная работа рэжысёра.

Перад «Падымаецца вецер» вядомы мульціплікатар выпусціў стужку «Рыбка Поньё», якая таксама была прадстаўлена на беларускай мове ў межах праекта «Беларускія ўікэнды». У чэрвені і ліпені 2018 года ў мінскім пракаце прайшло каля 50 сеансаў «Рыбкі Поньё» па-беларуску.

«Рыбка Поньё» і іншыя агучаныя па-беларуску фільмы праекта «Беларускія ўікэнды», напрыклад, «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан» ужо даступныя да прагляду ў спецыяльным раздзеле лічбавага тэлебачання VOKA.

Новы раздзел называецца «cinevokaкіно па-беларуску». У ім прадстаўлены 10 культавых стужак сусветнага кінематографа, у тым ліку, анімацыйны фільм «Мае суседзі Ямада», меладрама «Гэта цудоўнае жыццё», вострасюжэтныя стужкі «12 раз’юшаных мужчын», «Кромвель», «Місія», «Каб скончыць войны».

У бліжэйшы час стваральнікі дададуць у калекцыю эксклюзіўны кантэнт: плануецца пераклад на беларускую мову папулярнага серыяла з раздзела AMEDIATEKA і фільмаў з пакета MEGOGO. Раздзел «cinevoka» даступны да прагляду падпісантам пакета «VOKA Відэа». Дла абанентаў фіксаванага інтэрнэта velcom доступ да фільмаў бясплатны.

У межах праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову рознапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў мінскіх кінатэатрах. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Жонка наглядчыка заапарка», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза», «Таемнае жыццё Ўолтэра Міці», «Рыбка Поньё». Цяпер калекцыю кіно на беларускай мове папаўняе чуткая і кранальная стужка Хаяо Міядзакі «Падымаецца вецер». 

Квіткі на паказы можна набыць анлайн і ў касах кінатэатраў. Падрабязнасці на сайтах kinakong.by і velcom.by.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 24.04.2024
валюта курс
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB 3.4845
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 23.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4800 +0.0213
USD 3.2543 +0.0028
RUB 3.4845 +0.0001
все курсы архив

Курсы в банках
на 24.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4920 3.5090
USD 3.2510 3.2600
RUB 3.4700 3.4840
подробнее

Конвертация в банках
на 24.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0725 1.0770
EUR/RUB 100.3000 100.8000
USD/RUB 93.4000 93.7000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте