ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
19.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


25.04.2018 | Зорка YOUTUBE і вакаліст гурта ЛСП заспявалі Дэвіда Боўі па-беларуску

Зорка YouTube і вакаліст гурта ЛСП заспявалі Дэвіда Боўі па-беларуску

У сеціве з'явіўся кліп на беларускую версію песні Дэвіда Боўі Space Oddity. Кавер стане саундтрэкам да фільма «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», які вось-вось выйдзе на вялікія экраны ў беларускай агучцы. Ініцыятыва запісаць саундтрэк на беларускай мове і зняць відэа належыць праекту «Беларускія ўікэнды» і кампаніі velcom.

У галоўных ролях выступілі ўдзельнік гурта ЛСП Пётр Клюеў і таленавітая выканаўца, зорка YouTube Валерыя Яскевіч. Першыя прыхільнікі з’явіліся ў Валерыі дзякуючы YouTube-каналу, дзе дзяўчына змяшчае ўласныя каверы на папулярныя песні. У 2017 годзе Лера стала ўдзельніцай украінскага шоў талентаў X-Factor, цяпер на яе YouTube-канале больш за 350 тысяч падпісчыкаў. У Пятра Клюева за плячыма ўжо не адно выступленне. Хлопец шмат гадоў апантаны ідэяй прасоўваць беларускую музыку: спачатку ён граў у пераходах, потым арганізаваў уласны гурт «Амплітуда Смеласці», з якой стаў фіналістам шоу X-Factor. Сёння Пётр – удзельнік папулярнага беларускага гурта ЛСП. Эксперыментальны дуэт атрымаўся на здзіўленне гарманічным, а кліп – неверагодна паветраным.

Кліп здымалі ў цэнтры горада на даху офіса кампаніі velcom. Ствараць асаблівую атмасферу на пляцоўцы дапамагала творчая група вядомага беларускага режысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава. Мітрый – удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестіваляў, уключаючы velcom Smartfilm. Яго караткаметражны фільм «Адной крыві» пабываў на больш чым 60 кінафестывалях па ўсім свеце і ўзяў 15 узнагарод.

«Так часта бывае на здымках, чакаеш па прагнозах сонца – а атрымліваеш дождж. Здымалі на даху, у непрадказальных умовах надвор'я. Гэта сапраўднае жыццё, якое вельмі адрозніваецца ад студыйнай здымкі. Мне вельмі спадабалася працаваць з рабятамі. Лера і Пеця выдатна адчувалі адзін аднаго, мне заставалася толькі акуратна фіксаваць творчы працэс. Шчаслівы паўдзельнічаць у праекце «Беларускія ўікенды». Прыемна, што вялікія кампаніі, такія як velcom, падтрымліваюць нацыянальныя культурныя праекты. Упэўнены, рана ці позна мы і самі пачнем здымаць кіно на беларускай мове», – дзеліцца ўражаннямі аб здымках рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў.

Прэм’ера фільма «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» адбудзецца 27 красавіка ў кінатэатры «Масква». Паказы таксама пройдуць з 29 красавіка па 1 мая ў кінатэатры velcom cinema. Квіткі можна набыць у касах кінатэатраў ці па спасылцы.

Праект «Беларускія ўікэнды» рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom. У межах праекта адбылося ўжо больш за 30 паказаў вядомых карцін, перакладзеных і агучаных на беларускай мове, сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Жонка даглядчыка заапарка», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза» і многія іншыя.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 22.04.2024
валюта курс
EUR 3.4763
USD 3.2616
RUB 3.4812
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 19.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4728 -0.0213
USD 3.2616 -0.0141
RUB 3.4812 +0.004
все курсы архив

Курсы в банках
на 19.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4930 3.5050
USD 3.2570 3.2640
RUB 3.4700 3.4770
подробнее

Конвертация в банках
на 19.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0700 1.0730
EUR/RUB 100.4500 100.5000
USD/RUB 94.0000 94.3000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте