ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
26.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


16.01.2018 | Напісаць апавяданне пра Мінск і трапіць у адзін зборнік са знакамітымі беларускімі аўтарамі. Рэальна? Так!

Напісаць апавяданне пра Мінск і трапіць у адзін зборнік са знакамітымі беларускімі аўтарамі. Рэальна? Так!

Літаратурны конкурс «10 + 10: Мінск» ад фестывалю «Горад і Кнігі» аб’яднае беларускіх пісьменнікаў і ўсіх, хто любіць горад Мінск.

У 2018 годзе фестываль "Горад і Кнігі" пройдзе 18-19 траўня, але далучыцца да яго можна ўжо зараз. Арганізатары абвясцілі літаратурны конкурс апавяданняў пра Мінск -- на беларускай мове. Творы канкурсантаў-пераможцаў увойдуць у зборнік побач з тэкстамі знакамітых беларускіх аўтараў. Наша мэта: заахвочванне і падтрымка літаратурнай творчасці маладых людзей Беларусі, папулярызацыя чытання, нацыянальнай мовы і літаратуры.

Як нарадзіўся спецпраект «10+10»?

Арганізатары папрасілі 10 знакавых пісьменнікаў напісаць апавяданне на пэўную тэму -- Мінск. Сярод аўтараў, якія ўвойдуць у зборнік – Людміла Рублеўская, Міхаіл Валодзін, Адам Глобус, Раіса Баравікова, Ганна Севярынец, Маргарыта Латышкевіч, Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак, Надзея Ясмінска, Алена Мальчэўская і Уладзімір Садоўскі.

 Усё, чаго не хапае, гэта яшчэ 10 апавяданняў ад аўтараў-навічкоў.

Да 1 сакавіка на конкурс прымаюцца празаічныя творы, раней нідзе не апублікаваныя, аб’ёмам да 12.000 знакаў. Тэма твораў Мінск (ва ўсіх яго праявах). Мова конкурсу беларуская. Удзельнікам можа стаць любы грамадзянін Беларусі ва ўзросце 18-30 гадоў. Лепшыя творы для публікацыі ў зборніку будуць абраныя прафесійным журы, у склад якога увойдуць арганізатары конкурсу.

Зборнік будзе прэзентаваны на фестывале 18-19 траўня. Частка накладу будзе падорана бібліятэкам краіны. Апавяданні пераможцаў таксама будуць надрукаваныя ў часопісе "Маладосць". А творы аўтараў з першай дзесяткі можна будзе прачытаць на старонках выданняў партнёраў праекта яшчэ да выхаду зборніка.

Арганізатары спецпраекта “10+10”: фестываль “Горад і Кнігі” і часопіс “Маладосць”. Пры падтрымцы выдавецтва “Янушкевіч” і фонда “Вяртанне”.

Больш падрабязна пра конкурсныя ўмовы можна даведацца на сайце фестывалю: http://bookfest.by/10_10

ПРА ФЭСТ:

"Горад і Кнігі" - гэта ўнікальная кніжная падзея Беларусі, арганізаваная сіламі валанцёраў, закаханых у кнігі. Тры гады фэст актыўна набіраў абароты, абрастаў новымі праектамі і наведвальнікамі. За гэты час у яго рамках прайшло больш за 300 кніжных і літаратурных мерапрыемстваў, якія наведала больш за 16 000 чалавек.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 29.04.2024
валюта курс
EUR 3.4717
USD 3.2339
RUB 3.5067
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 26.04.2024
валюта курс +/-
USD 3.2339 -0.0046
RUB 3.5067 +0.0037
все курсы архив

Курсы в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4820 3.4940
USD 3.2360 3.2450
RUB 3.4900 3.5000
подробнее

Конвертация в банках
на 26.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0740 1.0790
EUR/RUB 99.5000 99.9000
USD/RUB 92.4500 92.8500
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте