ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
16.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


18.12.2017 | Пасольства ЗША, Италіі і Рэспублікі Карэя далучыліся да беларускамоўнага паэтычнага флэшмоба

Пасольства ЗША, Италіі і Рэспублікі Карэя далучыліся да беларускамоўнага паэтычнага флэшмоба

Прадстаўнікі дыпмісій ЗША, Рэспублікі Карэя, Украіны і Славакіі далучыліся да беларускамоўнага паэтычнага флэшмоба. Яны прачыталі вершы Ніла Гілевіча, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Раней відэа з чытаннем беларускіх твораў запісалі ў Мінску кіраўнікі дыпмісій Фінляндыі, Чэхіі, Славакіі, Кыргызстана і Швецыі.

Дыпламаты прызналіся, што ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom» з'яўляецца для іх асабліва цікавай з прычыны таго, што беларускай мовай ніхто з іх не валодае, аднак усе без выключэння лічаць яе важнай часткай нацыянальнай беларускай культуры.

Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі спадар Роберт Джон Райлі падключыўся да ініцыятывы і прачытаў верш Ніла Гілевіча «Белыя сыплюцца долу крышталікі...». Спадару Роберту Джону Райлі атрымалася перадаць настрой гэтага, сапраўды «зімовага» твора.

Праект падтрымала і пасольства Рэспублікі Карэя. Памочнік Пасла Рэспублікі Карэя ў Беларусі Ю Хо Гел абраў для чытання верш Якуба Коласа «Надыход зімы». «Культура Беларусі вельмі адрозніваецца ад карэйскай. Яны абсалютна розныя, але кожная па-свойму цікавая. Беларуская мова здаецца мне вельмі прыгожай, і таму наша Пасольства з радасцю пагадзілася падтрымаць дадзеную ініцыятыву», пракаментаваў Ю Хо Гел.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі Стэфано Б'янкі далучыўся да праекта з санетам Язэпа Пушчы «Дантэ Аліг'еры». Спадару Стэфано Б'янкі ўдалося знайсці твор, які аб'ядноўвае дзве культуры: беларускую і італьянскую.

Таксама да праекта далучылася амбасада Украіны. Яе прадстаўляе сын супрацоўніка Пасольства Украіны ў Беларусі Дзмітрый Цвердахлебаў. Для падтрымкі праекта хлопчык абраў твор Якуба Коласа «Будзь цвёрды».

Услед за Паслом Славацкай Рэспублікі Ёзэфам Мігашам ініцыятыву падтрымалі яго жонка і дачка. Дачка Пасла Славакіі Міхаэль Элізабэт Мігашова прачытала верш Янкі Купалы «Спадчына». Жонка Пасла Эва Мігашова абрала для чытання твор «Зоркі» гэтага ж аўтара, а таксама пракаментавала ўдзел у зімовым паэтычным флэшмобе: «Мы ўсёй сям'ёй вырашылі падтрымаць ініцыятыву, таму што праект падаўся нам вельмі цікавым. Беларуская мова прыгожая і мілагучная, і наша дачка з асаблівым задавальненнем вывучае яе ў беларускай школе».

Падтрымка праекта прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса ў Рэспубліцы Беларусь - не адзіны прыклад удзелу замежных грамадзян у ініцыятыве. Раней удзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» ужо падтрымалі генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom. Яны запісалі відэа ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў.

Першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» працягнецца да 20 снежня 2017 года. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі сярод навучэнцаў 7 і 8 класаў. Удзельнікам прапануецца запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. Затым неабходна размясціць відэа на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Вконтакте, Facebook, Instagram) і пазначыць публікацыю афіцыйным хэштэгам конкурсу - #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты будуць названы да 29 снежня 2017 года і прымуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 17.04.2024
валюта курс
EUR 3.4819
USD 3.2754
RUB 3.4846
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 16.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4900 +0.009
USD 3.2754 +0.0091
RUB 3.4846 -0.0057
все курсы архив

Курсы в банках
на 16.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.5000 3.5180
USD 3.2670 3.2710
RUB 3.4650 3.4780
подробнее

Конвертация в банках
на 16.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0690 1.0750
EUR/RUB 100.2000 101.4000
USD/RUB 94.0000 94.5000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте