ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
20.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


12.12.2017 | Паслы замежных дзяржаў масава загаварылі па-беларуску

Паслы замежных дзяржаў масава загаварылі па-беларуску

Кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў у Беларусі далучыліся да беларускамоўнага паэтычнаму флэшмоба. Прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

На прапанову арганізатараў праекта адгукнуліся прадстаўнікі шматлікiх дыпмісій. Паслы і саветнiкi прызналіся, што з задавальненнем падтрымалі праект, выказаўшы сваё паважлівае стаўленне да беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі Крысціна Юханесан пракаментавала свой удзел у праекце так: «Я з радасцю прыняла ўдзел у ініцыятыве, якая падтрымлівае беларускую літаратуру. Для мяне гэта была адна з першых сустрэч са спадчынай беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Магу сказаць, што ў мяне засталіся толькі добрыя ўражанні і сапраўдная цікавасць да праекту». Крысціна Юханесан прачытала адзiн з самых вядомых твораў Максіма Багдановіча «Зорка Венера».

Да ініцыятывы далучыўся і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі Кубанычбек Касымавіч Амураліеў. Пасол прачытаў верш Максіма Багдановіча «Зімой». 9 снежня адзначалася 126 гадоў з дня нараджэння гэтага класіка беларускай літаратуры.

«Родная мова закладае аснову для мышлення і эмоцый чалавека. Гэта неад'емная частка чалавечай асобы, якая далучае нас да нашага культурнага асяроддзя. Родная мова – гэта таксама важны інструмент для атрымання новых ведаў і для вывучэння іншых моў. У нас у Фінляндыі таксама дзве афіцыйныя мовы: фінская і шведская. Я прыняў удзел у гэтым праекце, бо мяне цікавяць новыя мовы, і я хацеў выказаць сваю павагу да беларускай мовы», - пракаментаваў падтрымку праекта Янне Хейсканен, саветнік-пасланнік, кіраўнік Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі. Дыпламат абраў для чытання твор Якуба Коласа «Надыход зімы».

Пасол Славацкай Рэспублікі Ёзэф Мігаш абраў твор Якуба Коласа і прызнаўся, што беларуская мова здаецца яму вельмі прыгожай і мілагучнай.

Удзел у зімовым паэтычным флэшмобе таксама прыняў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт. Пасол падтрымаў праект, прачытаўшы твор Якуба Коласа.

«Мы ўдзячныя прадстаўнікам дыпламатычнага корпуса за падтрымку праекта і ўдзел у нашай ініцыятыве і з радасцю адзначаем, што беларуская культура і літаратура цікавыя не толькі грамадзянам нашай краіны, але і прадстаўнікам іншых краін і культур», пракаментаваў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

Падтрымка праекта прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса ў Рэспубліцы Беларусь - не адзіны прыклад удзелу прадстаўнікоў іншых краін у ініцыятыве. Раней удзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» ужо падтрымалі генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom. Яны запісалі відэа ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў.

Першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» працягнецца да 20 снежня 2017 года. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі сярод навучэнцаў 7 і 8 класаў. Удзельнікам прапануецца запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. Затым неабходна размясціць відэа на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Вконтакте, Facebook, Instagram) і пазначыць публікацыю афіцыйным хэштэгам конкурсу - #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты будуць названы да 29 снежня 2017 года і прымуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 22.04.2024
валюта курс
EUR 3.4763
USD 3.2616
RUB 3.4812
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 19.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4728 -0.0213
USD 3.2616 -0.0141
RUB 3.4812 +0.004
все курсы архив

Курсы в банках
на 19.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4930 3.5050
USD 3.2570 3.2640
RUB 3.4700 3.4770
подробнее

Конвертация в банках
на 19.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0700 1.0730
EUR/RUB 100.4500 100.5000
USD/RUB 94.0000 94.3000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте