| |
О компании | Новости | Курсы валют | Банки | Информеры | Реклама | Контакты |
28.03.2024 |
Новости
Контакты
|
Новости - пресс-релизы12.10.2017 | Мінскі гурт RE1IKT выступіць на «MUZYKA BEZ ZASTRZEŻEŃ» у Польшчы
Мінскі гурт Re1ikt выступіць на «MUZYKA BEZ ZASTRZEŻEŃ» у Польшчы У польскім горадзе Гайнаўка адбудзецца штогадовы канцэрт з серыі «MUZYKA BEZ ZASTRZEŻEŃ/ МУЗЫКА БЕЗ ЗАСЦЯРОГ», у якім прымуць удзел рок-гурты з Польшчы і Беларусі. На гэты раз у межах мерапрыемства 13 кастрычніка выступяць мясцовыя каманды Retro Beats, Ciężka Ręka Chirurga, Kuba Rozpruwacz, The Bill, а таксама мінскія фолк-рокеры Re1ikt, якіх добра ведаюць жыхары Падляшша. Па словах арганізатара Тамаша Ціханюка – дырэктара Музея і Асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, дадзеныя канцэрты праводзяцца, каб даць магчымасць выступіць беларускім музыкам з Беларусі і Падляшскага ваяводства, што ствараюць добрую музыку на высокім узроўні. Сёлета Re1ikt ўжо адыграў у Польшчы на фестывалях Basowiszcza і Kultura na schodach muzeum. Наступны канцэрт Re1ikt у Мінску адбудзецца на канцэртнай прэзентацыі праекта “(Не)растраляная паэзія” ў клубе “Бруге” 29 кастрычніка. вернуться |
Финансовая информация
в свободном доступе
Курсы валют НБ РБ
с 29.03.2024
Итоги торгов на БВФБ
на 28.03.2024
Курсы в банках
на 28.03.2024
Конвертация в банках
на 28.03.2024
Финансовая информация
в свободном доступе |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
наверх главная |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте |