ECOPRESS - Информационное агентство - оперативная финансовая информация, курсы валют, индексы
26.04.2024   Twitter   
Новости
Экономика РБ
Банковские новости РБ
Финансовые рынки РБ
Новое в законодательстве
Международные связи
Союзное государство
Страны СНГ, ЕврАзЭС, ЕАЭС и Балтии
Международные новости
Подписка
Статьи
Контакты
Тел.: (017) 354-40-43
E-mail: finans@ecopress.by

Новости - пресс-релизы


22.08.2017 | "Астравец культуры" выставачны праект пра іншую будучыню АЭС

23 жніўня – 9 верасня 2017

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

"Астравец культуры" выставачны праект пра іншую будучыню АЭС

Выставачны праект 

З 23 жніўня па 9 верасня ў Мінску пройдзе выстава "Астравец культуры", на якой мастакі, эколагі, архітэктары прадставяць сваё бачанне далейшага лёсу недабудаванай беларускай АЭС у Астраўцы. Адкрыццё выставы адбудзецца 23 жніўня (серада) у 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37А).

Палоска сіняга неба, палоска залатога поля - дарога ў Астравец. Яна перарываецца грацыёзнымі выгібамі градзірняў АЭС, якія падпарадкоўваюць погляд гледача - прыцягваюць і палохаюць. Надзеленая трывожнымі сэнсамі і нябачнымі небяспекамі станцыя разам з радыяцыяй спараджае страх і першабытнае захапленне.

У гэтым годзе мастакі, архітэктары і эколагі вырашылі прысвоіць яе цела і стварыць магчымасць іншай будучыні. "Астравец культуры" - гэта станцыя навукі, мастацтва і экалогіі, якая адкрылася на месцы недабудаванай АЭС. Новыя сэнсы ўваходзяць у прасторы рэактараў, бетонных труб і басейнаў. Адзін рэактар ператвараецца ў музей сучаснага мастацтва, іншы - ў планетарый і цэнтр навукі, у сакральных трубах градзірняў жыве драйв рэйву і гармонія класічнай музыкі, энергія сонца, ветру і чалавечага руху ідзе па правадах. Цэнтр устойлівага жыцця прапануе людзям магчымасць стварэння арганічных ферм, а дамы паблізу станцыі становяцца элітным экалагічным жыллём. Чыгуначны шлях Мінск-Астравец-Вільнюс даставіць вас за гадзіну з двух сталіц у новы цэнтр культурнага жыцця. Актывісты стварылі праект альтэрнатывы, у які вераць і хочуць паказаць - іншая будучыня магчыма.

Арганізатары: грамадскае аб'яднанне "Экадом", Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", экалагічная ўстанова "Агра-Эка-Культура". Выстава завершыцца 9 верасня традыцыйным агра-культурным фэстам.

Мастакі і актывісты, якія ўдзельнічаюць у выставе і ствараюць "іншую будучыню": Bazinato, Ганна Воўк (BY/CZ), Анастасія Дарафеева, Алег Іўчанка (RU), Вераніка Івашкевіч, Настасся Казленок, Валянціна Кісялёва, Уладзімір Кунц (BY/RU), Сафія Садоўская , Лана Семенас, Ірына Сухій, Max Tref (BY/CZ), Вікторыя Харытонава, Ганна Чыстасердава, Сяргей Шабохін, Міла Шыдлоўская, Марта Шчарбакова.


вернуться
Финансовая информация
в свободном доступе
Цены на драгметаллы в слитках в банках Минска
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минска в режиме on-line
Курсы валют НБ РБ
с 26.04.2024
валюта курс
EUR 3.4740
USD 3.2385
RUB 3.5030
все курсы архив

Итоги торгов на БВФБ
на 25.04.2024
валюта курс +/-
EUR 3.4628 +0.001
USD 3.2385 -0.0036
RUB 3.5030 +0.0062
все курсы архив

Курсы в банках
на 25.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR 3.4840 3.4950
USD 3.2410 3.2450
RUB 3.4870 3.4950
подробнее

Конвертация в банках
на 25.04.2024
валюта покупка, max продажа, min
EUR/USD 1.0740 1.0780
EUR/RUB 99.6000 100.0000
USD/RUB 92.6000 93.0000
подробнее
Финансовая информация
в свободном доступе
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Минской области в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Бреста в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Витебска в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гомеля в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Гродно в режиме on-line
Изменения курсов обмена наличной валюты в банках Могилева в режиме on-line
 
наверх главная
 
Copyright © 1997-2024, ИА "ЭКОПРЕСС". Условия использования информации, размещенной на сайте